ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 23 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2021, 09:02

Беларуская мэбля прадстаўлена на выстаўцы ў Маскве

Фота прэс-службы канцэрна "Беллеспаперапрам"
Фота прэс-службы канцэрна "Беллеспаперапрам"

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 20 беларускіх вытворцаў шырокага асартыменту мэблі ўдзельнічаюць у міжнароднай выстаўцы "Мэбля-2021", якая праходзіць у Маскве да 26 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Беллеспаперапрама".

У цэнтры беларускай экспазіцыі - прадпрыемствы канцэрна, якія з'яўляюцца флагманамі мэблевай галіны ў краіне. Гэта "Пінскдрэў", "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс", "Мінскпраектмэбля" і вытворцы мэблі дрэваапрацоўчага холдынга BYSPAN (MyStar, "Гомельдрэў", "ФанДОК", "Магілёўдрэў" і іншыя).

На дні выстаўкі ў прадстаўнікоў прадпрыемстваў запланавана шмат сустрэч і перагавораў з партнёрамі, удзел у бізнес-форумах і канферэнцыях. Вынікам павінны стаць новыя кантракты на пастаўку і замацаванне ўжо існуючых гандлёва-эканамічных сувязей з кампаніямі з розных краін.

На стэндах прадпрыемстваў прадстаўлены калекцыі корпуснай і мяккай мэблі, мэблі з масіва драўніны з элементамі ручной работы (тачэння, разьбы, мастацкага роспісу) і мэблі з розных драўняных пліт (ЛДСП, МДФ). Шырока прадстаўлены плітныя матэрыялы (ламініраваныя драўняна-стружкавыя і драўняна-валакністыя пліты розных дэкораў і фактур), з якіх вырабляецца мэбля.

У прэс-службе адзначылі, што выстаўка ў Маскве - ключавая для беларускіх мэблевых прадпрыемстваў, паколькі расійскі рынак, рынак СНД і Усходняй Еўропы займаюць значную долю ў аб'ёме экспарту прадпрыемстваў канцэрна. Так, за 9 месяцаў бягучага года прадпрыемствы канцэрна экспартавалі мэблі на $122,9 млн, што на 34 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На рынак краін СНД прыпала каля 60 працэнтаў ($72,5 млн) ад агульнага экспарту мэблі. Пры гэтым доля Расіі ў ім склала 78 працэнтаў ($56,6 млн).

У цэлым жа мэблевая прадукцыя ў экспарце канцэрна займае 17,5 працэнта, драўняныя пліты - 25 працэнтаў, каля 13 працэнтаў - фанера. Гэта самыя запатрабаваныя таварныя пазіцыі, і менавіта іх часцей за ўсё прадпрыемствы канцэрна прадстаўляюць на працягу года на міжнародных спецыялізаваных выстаўках.

Мэбля і драўняныя пліты прадпрыемства канцэрна пастаўляюць у 40 краін. Усяго ж геаграфія замежных паставак "Беллеспаперапрама" налічвае 70 краін. За студзень-верасень на знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на $699,8 млн, што на 47,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспартавана ўсяго больш за 60 відаў тавараў з драўніны, макулатуры і іншых сыравіны і матэрыялаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі