Фота "Расатама"
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з вопытам "Расатама" ў сферы лічбавізацыі ЖКГ, паведамілі БЕЛТА ў медыяцэнтры атамнай прамысловасці расійскай дзяржкарпарацыі.
Кампанія "Расатам Інфраструктурныя рашэнні" (РІР) прадэманстравала на практыцы работу лічбавых сістэм кіравання гарадскім рэсурсазабеспячэннем дэлегацыі з Беларусі. Сустрэча па абмене вопытам адбылася ў Глазаве (Удмуртыя) у дыспетчарскім цэнтры філіяла АТ "РІР", які забяспечвае работу гарадскіх сістэм цеплаводазабеспячэння і водаадвядзення. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі дырэктар прадпрыемства ЖКГ Астраўца Гродзенскай вобласці Аляксандр Мекін і галоўны інжынер Валерый Грышкевіч.
Праграмна-апаратны комплекс "Лічбавае рэсурсазабеспячэнне" эксплуатуецца ў Глазаве трэці год. Лічбавізацыя працэсаў і ўсёй сістэмы кіравання дазволіла павысіць якасць прадастаўлення паслуг для насельніцтва, у тым ліку за кошт зніжэння колькасці перабояў у падачы вады ці цяпла, скарачэння часу правядзення рамонтных работ, аддаленага маніторынгу кантролю і рэгулявання работы абсталявання. Адзначаны таксама рост эфектыўнасці работы за кошт пастаяннага аналізу (з прымяненнем штучнага інтэлекту) расходу вады, электраэнергіі і іншых рэсурсаў.
Эксперты РІР паказалі функцыянаванне сістэмы і работу дыспетчарскага цэнтра і абаненцкага аддзела. Дзякуючы сучасным рашэнням дыспетчар у рэжыме рэальнага часу кантралюе работу абсталявання і трубаправоднага комплексу, рамонтных брыгад, выкананне заявак спажыўцоў, а таксама прымае аператыўныя меры ў выпадку якіх-небудзь адхіленняў ад нарматыўных паказчыкаў.
У сакавіку 2024 года была падпісана комплексная праграма расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне атамных неэнергетычных і няатамных праектаў. Дакумент быў падпісаны дзяржкарпарацыяй "Расатам" і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі. Праграма ўяўляе сабой звод як ужо рэалізуемых праектаў, так і перспектыўных задач, накіраваных на развіццё эканамічных і тэхналагічных сувязей Беларусі і Расіі. Комплексная праграма ўключае сем напрамкаў супрацоўніцтва, адзін з іх - па стварэнні і рэалізацыі праектаў у сферы лічбавізацыі і тэлекамунікацыі.-0-