Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2025, 14:26

Беларускае сметанковае масла ўпершыню прададзена ў Малдову праз БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія з Малдовы ўпершыню выкарыстала біржавыя таргі для куплі беларускага сметанковага масла. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

У ходзе гандлёвай сесіі па рэалізацыі малочнай прадукцыі на экспарт малдаўскі ўдзельнік заключыў дзве пробныя здзелкі агульным аб'ёмам 20 т. Прадаўцом выступіла буйное малакаперапрацоўчае прадпрыемства з Гродзенскай вобласці. Чакаецца, што з'яўленне ў структуры біржавога тавараабароту Беларусі і Малдовы такой пазіцыі, як сметанковае масла, станоўча выявіцца на дынаміцы аб'ёмаў узаемнага гандлю і дасць магчымасць прыцягнуць на біржавую пляцоўку больш прадстаўнікоў малдаўскага бізнесу, якія спецыялізуюцца на імпарце і дыстрыбуцыі прадукцыі сельскай гаспадаркі.

"Малдова, безумоўна, з'яўляецца перспектыўным напрамкам збыту беларускай прадукцыі, і наменклатура тавараў, што пастаўляюцца ў гэту краіну праз біржавыя таргі, штогод пашыраецца. Напрыклад, у 2023 годзе былі заключаны першыя здзелкі па закупцы беларускага цукру, у 2024 годзе на малдаўскі рынак была рэалізавана пробная партыя сухога абястлушчанага малака, а бягучы год пачаўся з пілотнай здзелкі па сметанковым масле. Кожная новая таварная пазіцыя - дадатковы імпульс для развіцця біржавога гандлю паміж нашымі краінамі як у частцы павелічэння сумы здзелак, так і пашырэння кола малдаўскіх карыстальнікаў біржавой платформы. Цяпер у нас акрэдытаваны 62 рэзідэнты гэтай краіны", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

У 2024 годзе на сметанковае масла прыпала больш за палавіну ўсяго аб'ёму біржавога экспарту беларускай сельгаспрадукцыі, а асноўнымі пакупнікамі былі кампаніі з Расіі, Кыргызстана, Казахстана і Сербіі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі