Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2025, 09:17

Беларускае льновалакно пачалі прадаваць у Кітай праз біржу

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае льновалакно пачалі прадаваць у Кітай праз біржу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

"Па выніках экспартнай гандлёвай сесіі, праведзенай на Беларускай універсальнай таварнай біржы, на рынак КНР рэалізавана першая партыя айчыннага льнянога валакна. Усяго было заключана пяць біржавых здзелак агульным аб'ёмам 102 т. Прадаўцамі выступілі два вядучыя вытворцы льновалакна з Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а пакупніком - кітайская гандлёвая кампанія з правінцыі Цзянсу, якая спецыялізуецца на імпарце тэкстыльнай прадукцыі. Чакаецца, што выхад на рынак Паднябеснай пасадзейнічае росту аб'ёмаў экспарту прадукцыі беларускай ільняной галіны і адкрые новыя магчымасці для айчынных прадпрыемстваў", - расказалі ў прэс-службе.

Геаграфія продажаў ільновалакна праз біржу цяпер ахоплівае чатыры краіны - Кітай, Латвію, Расію і Турцыю. На экспарт пастаўляецца катанізаванае і кароткае валакно. З моманту запуску біржавых таргоў ільняным валакном на знешнія рынкі рэалізавана 570 т гэтай прадукцыі.

"Што датычыцца з'яўлення Кітая ў спісе пакупнікоў, то гэта падзея важна па трох прычынах. Па-першае, гэта дадатковы стымул для беларускіх ільнозаводаў выстаўляць больш прадукцыі на біржавыя таргі. Па-другое, гэта станоўчы сігнал для імпарцёраў з КНР, якія цікавяцца беларускім рынкам, але да гэтага часу па тых ці іншых прычынах не выйшлі на біржавую пляцоўку. Ну а па-трэцяе, пашырэнне пула замежных пакупнікоў, як правіла, павышае ўзровень канкурэнцыі ў ходзе гандлёвых сесій, дазваляючы айчынным экспарцёрам заключаць здзелкі на больш выгадных умовах", - адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі