Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2016, 16:33

Беларуска-турэцкі бізнес-форум пачаў работу ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларуска-турэцкі бізнес-форум пачаў работу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На форуме працуюць каля 500 беларускіх і турэцкіх бізнесменаў, якія прадстаўляюць розныя сферы народнай гаспадаркі дзвюх краін.

Паводле слоў старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча, Беларусь і Турцыя актыўна супрацоўнічаюць у гандлёвай сферы. "Турэцкі капітал мае пазітыўны інвестыцыйны вопыт у нашай краіне. Гэта сёння адна з тэм размовы - на ўзаемавыгаднай аснове развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, на цяперашнім форуме не плануецца падпісанне дакументаў. Тым не менш Уладзімір Улаховіч выказаў упэўненасць, што сустрэчы B2B прынясуць вынікі. "Мы ведаем, што некаторыя кампаніі ўжо гатовы да падпісання сур'ёзных кантрактаў", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

У час форуму праходзіць выстаўка навукова-тэхнічных дасягненняў Беларусі, на якой прадстаўлена каля 150 інавацыйных распрацовак.

Беларуска-турэцкі бізнес-форум праходзіць у рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі