ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2019, 15:32

Беларуска-расійская рабочая група пачала фарміраванне парадку дня будучых перагавораў

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійская міжурадавая рабочая група пачала фарміраванне парадку дня будучых перагавораў для далейшай выпрацоўкі прапаноў па вырашэнні пытанняў у двухбаковых адносінах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Крутой па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы "канікулы" ў Расійскай Федэрацыі, сумесная рабочая група пакуль не збіралася ў шырокім складзе. З боку Расіі і з нашага боку на сённяшні дзень сфарміраваны толькі склады гэтых рабочых груп. Эксперты па адпаведных напрамках фарміруюць парадак дня будучых перагавораў, праводзіцца аналіз усёй дагаворнай базы Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза", - расказаў Дзмітрый Крутой.

Ён дадаў, што пакуль толькі ідзе экспертная адпрацоўка ўсіх праблемных пытанняў, якія трэба будзе абмяркоўваць у будучым, дата першага пасяджэння рабочай групы яшчэ не вызначана. Ключавой тэмай перагавораў стане фінансава-эканамічны парадак дня.

"Гэта група - чарговы шанц вырашыць усе шматгадовыя праблемы, - адзначыў міністр. - Улічваючы, што ў рамках нашых інтэграцыйных утварэнняў паспрабаваны ўжо самыя розныя фарматы, рэжым рабочых і экспертных груп зарэкамендаваў сябе як адзін з найлепшых. Можа, у такім фармаце гэта група будзе працаваць больш плённа, чым папярэднія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі