Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2019, 12:50

Беларуска-кітайскі рэгіянальны форум прайшоў у горадзе Хух-хота

18 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі рэгіянальны форум 18 чэрвеня прайшоў у горадзе Хух-хота аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Кітая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

На мерапрыемстве з прывітальнымі словамі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і намеснік старшыні кітайскага аўтаномнага раёна Ай Ліхуа. Яны падкрэслілі важнасць далейшага развіцця эканамічных кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў.

Асобнымі прэзентацыямі быў прадстаўлены інвестыцыйны патэнцыял Гомельскай вобласці, беларускі прамысловы сектар, МТЗ, Гомельская мяса-малочная кампанія, ААТ "Спартак".

Напярэдадні, 17 чэрвеня, Гомельская вобласць і кітайскі аўтаномны раён Унутраная Манголія падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2020 год.

Унутраная Манголія - аўтаномны раён на поўначы КНР, утвораны 2 снежня 1949 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі