Фота з архіва
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўначы Італіі ў горадзе Верона адбыўся першы за апошнія некалькі гадоў беларуска-італьянскі бізнес-форум "Мост у будучыню". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Асноўнымі тэмамі мерапрыемства сталі лагістыка, тэкстыль і мода, сельская гаспадарка і жывёлагадоўля. У склад беларускай дэлегацыі, сфарміраванай Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі, увайшлі лагістычныя аператары, прадстаўнікі лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў.
З італьянскага боку ў форуме прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў больш як 55 прадпрыемстваў, зацікаўленых у доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Беларуссю. "Адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах развіцця супрацоўніцтва, шляхах і механізмах умацавання гандлёва-эканамічных сувязей", - праінфармавалі ў МЗС.
Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч, многія з прадстаўнікоў італьянскіх дзелавых колаў працуюць з Беларуссю ўжо, некаторыя - толькі прыглядаюцца да такой магчымасці. "Але сам лік тых, хто прыняў удзел у бізнес-форуме, адназначна сведчыць аб тым, што італьянцы гатовы і хочуць працаваць з Беларуссю, нягледзячы на ўсе абмежаванні санкцыйнага і іншага характару", - падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, ёсць інтарэс італьянскага боку і да харчовай прадукцыі Беларусі. "Нягледзячы на тое, што італьянцы з'яўляюцца заканадаўцамі мод у вытворчасці сыроў і іншай прадукцыі, беларускі бок вёў вельмі дастойны з экспертнага пункту гледжання дыялог, гэта было прызнана італьянскімі партнёрамі. І з наша боку таксама ёсць шмат чаго прапанаваць і прымяніць у тым ліку і ў вытворчасці ў Італіі", - сказаў Мікалай Барысевіч.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Італіі Кірыл Пятроўскі звярнуў увагу, што, паводле даных Еўрастата, тавараабарот паміж Беларуссю і Італіяй набліжаецца да адзнакі 400 млн еўра. "У гэтай сітуацыі вельмі важна расказаць прадпрыемствам, як легальна працаваць ва ўмовах існуючых санкцыйных абмежаванняў. Менавіта гэтым мы і займаліся і гэту работу прадоўжым у далейшым", - сказаў дыпламат.-0-