Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуска-чарнагорскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 19 лістапада

Эканоміка 07.11.2019 | 16:15
Фота з архіва
Фота з архіва

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-чарнагорскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 19 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Праграма мерапрыемства ўключае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Чарнагорыі, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў бізнес-колаў.

У час форуму будуць разгледжаны перспектывы беларуска-чарнагорскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі кампаній Чарнагорыі, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах будаўніцтва і гандлю будаўнічымі матэрыяламі, транспартных паслуг, энергетыкі, металаапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, мясной прамысловасці, турызму і гасцінічнага бізнесу, аўдыту і бухгалтарскага ўліку, кансалтынгу і іншых .

БелГПП запрашае прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць удзел у бізнес-форуме, для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце гандлёва-прамысловай палаты да 18 лістапада.

Бізнес-форум праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Палатай эканомікі Чарнагорыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.