Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2019, 18:38

Беларуска-брытанскі бізнес-форум плануецца правесці ў Мінску

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-брытанскі бізнес-форум плануецца правесці ў Мінску. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках сустрэчы дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерыя Садохі з паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, былі прадстаўлены магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. Бакі маюць намер абменьвацца статыстычнымі данымі, гандлёвымі і інвестыцыйнымі прапановамі.

Асаблівую ўвагу Жаклін Перкінс звярнула на партал Export.by, з дапамогай якога брытанскія кампаніі знаходзяць партнёраў у Беларусі, і інфармацыйныя рэсурсы, дзе змешчаны звесткі аб закупках беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Яна адзначыла, што ў сувязі з Brexit Вялікабрытанія зацікаўлена ў актывізацыі знешняга гандлю за межамі Еўрасаюза.

Вялікабрытанія з'яўляецца чацвёртым знешнегандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расіі, Украіны, Кітая з доляй беларускага экспарту больш за 4 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі