Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2022, 11:16

Беларусбанк знізіў стаўкі па некаторых крэдытах

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк знізіў стаўкі па некаторых крэдытах і абнавіў іх лінейку, паведамілі БЕЛТА ў банку.

Змяненні датычацца крэдытных прадуктаў для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў. Так, крэдыт "Партнёр Аптымальны" можна аформіць тэрмінам да 3 гадоў пад зніжаную працэнтную стаўку да 16 працэнтаў з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на 12 месяцаў. Даступны таксама крэдыт на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб пад стаўку 16 працэнтаў гадавых у першыя 100 каляндарных дзён, далей - 16,5 працэнта гадавых (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы дыстанцыйнага абслугоўвання - 16 працэнтаў). Што датычыцца аўтамабіляў Geely, іх таксама можна набыць па зніжанай працэнтнай стаўцы. На працягу грэйс-перыяду (18/24/36/ месяцаў) яна складзе 7 працэнтаў гадавых, пасля завяршэння грэйс-перыяду - 17 працэнтаў гадавых замест 19 працэнтаў, якія дзейнічалі раней.

Таксама можна аформіць крэдыты па зніжанай стаўцы на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальнага жылога дома на тэрмін да 20 гадоў пад 16 працэнтаў гадавых і на будаўніцтва домакамлекта (дачы, садовага доміка) або набыццё домакамплекта на тэрмін да 12 гадоў пад 16 працэнтаў гадавых. Пры гэтым галоўнай умовай атрымання крэдыту будзе выкарыстанне матэрыялаў, вырабаў і канструкцый беларускай вытворчасці, а таксама выкананне работ і паслуг арганізацыямі (ІП), зарэгістраванымі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі