
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах, паведамілі БЕЛТА ў банку.
Крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў цяпер выдаюцца са стаўкай 16,9 працэнта гадавых. Як і раней, можна скарыстацца партнёрскай праграмай "Іпатэка з намі" з партнёрамі-дзяржзабудоўшчыкамі. Пры гэтым у першы год стаўка складзе ад 0,5 працэнта гадавых, а з 13-га месяца - 16,4 працэнта гадавых. Па крэдыце на будаўніцтва жылля для грамадзян, якія заключылі дагаворы з дзяржзабудоўшчыкамі, стаўка складзе 16,4 працэнта гадавых. Для дакрэдытавання грамадзян, якія заключылі крэдытныя дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылля з дзяржпадтрымкай, стаўка складзе 15 працэнтаў гадавых.
Па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 5 гадоў працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду (першыя 2 месяцы) складзе 16,5 працэнта гадавых, пасля заканчэння грэйс-перыяду - 17 працэнтаў гадавых. Таксама да 17 працэнтаў гадавых знізілася стаўка па новых крэдытах на набыццё аўтамабіля і на рэфінансаванне спажывецкіх крэдытаў "Удачнае абнаўленне".
З 1 лютага стаўкі па раней атрыманых крэдытах на фінансаванне нерухомай маёмасці, у тым ліку з прымяненнем фіксаванай і пераменнай ставак па крэдыце знізіліся да 17,14 працэнта гадавых.
З 1 сакавіка дадаткова знізяцца стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на дакрэдытаванне грамадзян, якія ажыццяўляюць або ўжо ажыццявілі будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Стаўка па такіх крэдытах складзе не больш за 15,5 працэнта гадавых.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.-0-