Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2020, 09:35

Беларусбанк змяніў парадак пагашэння крэдытаў, прадастаўленых з выкарыстаннем інтэрнэт-банкінгу

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк змяніў парадак пагашэння крэдытаў, прадастаўленых з выкарыстаннем сістэмы "Інтэрнэт-банкінг". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Пагасіць крэдыт і (або) працэнты за карыстанне крэдытам можна штомесяц у любое чысло каляндарнага месяца не пазней за апошні дзень месяца.

Пагашэнне крэдыту і (або) працэнтаў за яго карыстанне магчыма без выкарыстання бягучага рахунку "Безнаяўны крэдыт" шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу банка, у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм інтэрнэт-банкінг, М-банкінг або праз інфакіёскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі