Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2019, 18:05

Беларусбанк з 20 лютага спыніць прыём і адпраўку пераводаў у сістэме BLIZKO

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк з 20 лютага спыніць прыём і адпраўку пераводаў у сістэме BLIZKO, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

"З 20 лютага 2020 года Беларусбанк спыняе правядзенне аперацый па адпраўцы і выплаце міжнародных грашовых пераводаў у сістэме BLIZKO", - сказана на сайце банка.

BLIZKO - расійская сістэма грашовых пераводаў. Праз яе можна адпраўляць грошы ў трох валютах: расійскіх рублях, доларах і еўра. На тэрыторыі Беларусі пераводзіць грошы праз гэту сістэму можна было ў Беларусбанку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі