Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 15:20

Беларусбанк у 2020 годзе павялічыў долю на рынку крэдытавання нерухомай маёмасці да 66 працэнтаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк па выніках мінулага года павялічыў долю на рынку крэдытавання нерухомай маёмасці да 66 працэнтаў. Акрамя таго, у рамках Указа нумар 240 заключана больш за 15 тыс. дагавораў на агульную суму больш за Br900 млн. Аб гэтым заявіла намеснік старшыні праўлення банка Таццяна Міхайлоўская, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фінансавай установы.

Паводле яе слоў, Беларусбанк актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржпраграмы будаўніцтва жылля, ажыццяўляе льготнае крэдытаванне грамадзян у адпаведнасці з Указам нумар 13, прадастаўляяе крэдыты з адрасным субсідзіраваннем у рамках Указа нумар 240 (працэнтная стаўка па такім крэдыце складае стаўку рэфінансавання, павялічаную на 3 працэнтныя пункты, або 10,75 працэнта).

"Пры гэтым банк, у выпадку недастатковасці ў кліента ўласных сродкаў, прапаноўвае крэдыт на фінансаванне нерухомай маёмасці на ўмовах, вызначаных банкам, для дакрэдытавання грамадзян, якія заключылі з банкам крэдытныя дагаворы на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Стаўка па такіх крэдытах не перасягае памер разліковай велічыні стандартнай рызыкі Нацыянальнага банка (цяпер 13,33 працэнта)", - адзначыла Таццяна Міхайлоўская.

З лютага банк запусціў новы крэдытны прадукт "Іпатэка Экспрэс", які пашырае магчымасці кліентаў набыць жыллё, у тым ліку і на другасным рынку. Працэнтная стаўка па ім складае 21 працэнт гадавых. На думку Таццяны Міхайлоўскай, гэта адпавядае існуючым на сёння рыначным стаўкам па дэпазітах для фізічных асоб.

"Улічваючы, што банк у асноўным аперыруе пазыковымі рэсурсамі, стаўка па новых крэдытных прадуктах фарміруецца зыходзячы са стаўкі па дэпазітах і іншых расходах банка. Варта адзначыць, што сёння банкаўскі сектар у цэлым прапануе насельніцтву дарагія ўклады, адпаведна Беларусбанк у рамках рыначных тэндэнцый новыя дэпазіты кліентам адкрывае пад стаўку 18,6-18,9 працэнта, што прыкметна перасягае працэнтныя стаўкі па дзеючых жыллёвых крэдытах банка, - падкрэсліла намеснік старшыні праўлення. - Прымаючы пад увагу значнасць пытання крэдытнай падтрымкі грамадзян, якія паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы, і сталую практыку нашага банка, пасля зніжэння кошту дэпазітаў, у тым ліку тых, што прыцягваюцца ў нацыянальнай валюце ў фізічных асоб, адбудзецца зніжэнне працэнтнай стаўкі па іпатэчным крэдыце".

У банку нагадалі, што іпатэчнае крэдытаванне - прыярытэтны напрамак, які прадастаўляе больш магчымасцей для спажыўцоў і адкрывае новыя інструменты для набыцця жылля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі