12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк папярэджвае аб магчымых збоях у праграмным забеспячэнні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.
"На працягу дня, 12 лістапада, магчымы часовыя збоі ў праграмным забеспячэнні, якія могуць ускладніць правядзенне аперацый па рахунках (дэпазіты, крэдыты) кліентаў у аддзяленнях банка", - паведамілі ў Беларусбанку.
Пры гэтым аплата паслуг (камунальныя плацяжы і іншыя) даступна ў штатным рэжыме.-0-