
Фота з архіва
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк пачаў адкрываць уклады для юрыдычных асоб у кітайскіх юанях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка.
"Беларусбанк прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам размяшчаць грашовыя сродкі ў юанях у тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) на тэрмін ад 92 да 1090 дзён. Стаўкі па ўкладах вар'іруюцца да 3,5 працэнта гадавых", - растлумачылі ў банку.
Даведацца падрабязней аб умовах размяшчэння сродкаў у кітайскіх юанях ва ўклад (дэпазіт) можна ва ўстановах банка і на афіцыйным сайце ўстановы.-0-