Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2020, 16:58

Беларусбанк аднавіў выдачу ў банкаматах і касах валюты па картках

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" адмяніў шэраг абмежаванняў па асобных відах аперацый з банкаўскімі карткамі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый банка.

У прыватнасці, з гэтага дня Беларусбанк аднавіў выдачу ў банкаматах і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях, і па картках іншых банкаў. Зноў дазволена ўносіць беларускія рублі для папаўнення картак, выпушчаных у замежнай валюце, праз банкаматы, інфакіёскі і касы банка, а таксама ажыццяўляць перавод у валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў), выпушчаных у беларускіх рублях.

Стала магчымым залічаць беларускія рублі па аперацыях пераводу з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, адкрытыя ў замежнай валюце. Адноўлена і папаўненне ўкладаў (дэпазітаў, у тым ліку інтэрнэт-дэпазітаў), бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, адкрытых у замежнай валюце, з выкарыстаннем банкаўскіх картак, выпушчаных у беларускіх рублях, у інфакіёсках і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (інтэрнэт-банкінг, М-банкінг).

Абмежаванні гэтых відаў аперацый былі ўведзены банкам 26 сакавіка з 14.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі