
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 22 сакавіка 2023 года нумар 37, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам малако і вяршкі, згушчаныя або з дабаўленнем цукру, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах (не больш за 1,5 працэнта тлустасці) у Бангладэш, Егіпет, Інданезію, Емен, Катар, Манголію і Аман будуць прадаваць не танней за $2,35 за 1 кг. Раней малочная прадукцыя па такой цане рэалізоўвалася толькі ў Кітай, Малайзію, В'етнам, Сірыю і Саудаўскую Аравію.
Акрамя гэтага, сметанковае масла з колькасцю малочнага тлушчу ад 80 працэнтаў і сыры сталі таннейшыя для Егіпта. Цана для гэтай краіны на масла ўстаноўлена на ўзроўні $5,9, на сыры тлустасцю 45 працэнтаў і ніжэй - $4,5, а на сыры тлустасцю вышэй за 45 працэнтаў - $4,6. Раней такія цэны дзейнічалі толькі для Сербіі.
Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).
Пастанова ўступіла ў сілу з 11 сакавіка.-0-