Фота Мінэканомікі
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Інгушэціяй. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Беларусі Алеся Абраменка на сустрэчы з дэлегацыяй Рэспублікі Інгушэція на чале з намеснікам старшыні ўрада Юсупам Зурабавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Паводле слоў Алесі Абраменка, ёсць значныя рэзервы для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. "У першую чаргу, вялікі патэнцыял бачым у машынабудаванні. Нашы прадпрыемствы гатовы павялічваць пастаўкі тэхнікі ў рэгіён і забяспечваць яе сэрвіснае суправаджэнне. Мы зацікаўлены больш актыўна ўзаемадзейнічаць у сферы грузаперавозак. Транзітны калідор праз Інгушэцію дазволіць нарасціць перавозкі беларускіх тавараў у напрамку Ірана, Азербайджана і Грузіі. І, вядома ж, асаблівую значнасць у бягучых умовах маюць ініцыятывы ў сферы турызму. Усе гэтыя прапановы падмацаваны існуючымі ў нас магчымасцямі", - заявіла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Са свайго боку Юсуп Зурабаў выказаў зацікаўленасць у падрыхтоўцы на базе беларускіх ВНУ маладых спецыялістаў для патрэб эканомікі рэгіёна і ў адкрыцці беларускіх гандлёвых дамоў на тэрыторыі Інгушэціі. Таксама ён прапанаваў стварыць на тэрыторыі Інгушэціі сумесную вытворчасць мэблі з мясцовай сыравіны.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб створаных умовах вядзення бізнесу ў Беларусі і Інгушэціі, аб створаных умовах для прыцягнення інвестыцый у краіне, аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.-0-