Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2018, 09:05

Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў з Акмалінскай вобласцю

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Акмалінскай вобласцю праектаў у машынабудаванні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Мінскага трактарнага завода.

Прадстаўнікі буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі на чале з міністрам прамысловасці Віталем Воўкам 4-8 лютага наведалі Казахстан. У Какшэтау беларуская дэлегацыя сустрэлася з акімам Акмалінскай вобласці Малікам Мурзаліным, дзе бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

У час дзелавой сустрэчы Віталь Воўк выказаў зацікаўленасць у развіцці партнёрскіх адносін з Акмалінскай вобласцю. У прыватнасці, у рэалізацыі сумесных праектаў у сферы машынабудавання. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця прамысловай кааперацыі, вытворчасці новых відаў тэхнікі, а таксама магчымасці выкарыстання беларускай пасажырскай тэхнікі ў Акмалінскай вобласці. Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка, а таксама прадстаўнікі ААТ "МАЗ", "Бабруйскаграмаш", "БелАЗ" і "Гомсельмаш" расказалі аб асаблівасцях вырабляемай іх прадпрыемствамі тэхнікі, магчымасцях яе сэрвіснага абслугоўвання і паставак у Акмалінскую вобласць.

Таксама ў рамках візіту ў Казахстан беларуская дэлегацыя абмеркавала развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі і машынабудавання з міністрам па інвестыцыях і развіцці Казахстана Жэнісам Касымбекам.

Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка ўзнагароджаны ганаровым знакам за ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі