Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Аўстрыяй у фармгаліне - Мясніковіч

Эканоміка 31.10.2019 | 17:31
Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы
Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці ўзаемадзеяння Беларусі і Аўстрыі ў фармацэўтычнай прамысловасці абмяркоўваліся сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вергетэр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што варыянты супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы могуць быць рознымі. "Стварэнне сумеснай кампаніі або ўваходжанне аўстрыйскага бізнесу ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" у якасці рэзідэнта. Там створаны камфортныя ўмовы работы", - сказаў ён.

Спікер падкрэсліў, што Беларусь вітае прыход кампаній Аўстрыі ў сферу мабільных тэлекамунікацый, дрэваапрацоўку, металургію. У той жа час сумесных праектаў можа быць больш.

Аснова для гэтага ёсць: паміж краінамі склаліся стабільныя, паважлівыя, партнёрскія адносіны. Яны маюць узаемавыгадны характар. "Супрацоўніцтва з Аўстрыяй паспяхова складваецца, перш за ўсё, дзякуючы сваёй комплекснасці: мы развіваем гандаль, фінансавае, інвестыцыйнае, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. За ўсім гэтым - канкрэтныя праекты", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Вялікія чаканні звязаны з маючым адбыцца візітам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю. "Нам трэба было б у большай ступені актывізаваць кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях. Хацелася б, каб гэтыя кантакты былі рэгулярнымі, нацэленымі на доўгатэрміновую перспектыву", - дадаў Міхаіл Мясніковіч. У сваю чаргу пасол адзначыла, што будучы візіт кіраўніка дзяржавы ў Аўстрыю і запланаваныя сустрэчы - гэта добры знак для двухбаковых адносін.

У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва, умацавання гуманітарных сувязей, рэалізацыі новых навукова-тэхнічных праектаў. Размова таксама ішла аб магчымасці стварэння кафедры беларускай мовы і культуры на базе аднаго з аўстрыйскіх універсітэтаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.