Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2022, 19:17

Беларусь зацікаўлена ў рабоце з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі для падтрымкі бізнесу

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў рабоце з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі для падтрымкі бізнесу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў.

Дырэктар цэнтра Мікалай Барысевіч правёў сустрэчу з паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым. "Бакі сышліся на думцы, што бягучая кан'юнктура рынкаў патрабуе нестандартных рашэнняў. Таму адна з асноўных задач і пасольства, і цэнтра - дапамога бізнесу ў адаптацыі да сённяшніх умоў і аднаўленні вытворчых ланцужкоў", - расказалі ў цэнтры.

Мікалай Барысевіч падкрэсліў зацікаўленасць Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн у актывізацыі работы з рэгіянальнымі асацыяцыямі Расіі, каб перадаць інфармацыю аб існуючым інструментарыі падтрымкі бізнесу. Барыс Грызлоў адзначыў важнасць развіцця дзелавых кантактаў паміж краінамі, накіраваных на пошук магчымасцей у сферы імпартазамяшчэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі