16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пастаўках венесуэльскіх металаў для прамысловых прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, паведамляе БЕЛТА.
"Венесуэла для Мінпрама і многіх нашых прадпрыемстваў не "тэра інкогніта". Крыху больш за 10 гадоў мы адчувалі сябе тут даволі ўпэўнена - у нас было два зборачныя прадпрыемствы МТЗ і МАЗ. У прынцыпе перспектывы развіцця зборачных вытворчасцей былі даволі сур'ёзныя. Акрамя таго, у нас была зборка дарожнай тэхнікі і ажыццяўлялася пастаўка БЕЛАЗаў. Такім чынам, увесь спектр нашай асноўнай тэхнікі ў Венесуэле прысутнічае", - адзначыў Аляксандр Агароднікаў.
Паводле яго слоў, сёння трэба гаварыць аб перазагрузцы адносін з Венесуэлай, у першую чаргу з пункту гледжання эканомікі.
"Ёсць вытворчасць і спецыялісты, якія прайшлі навучанне. Нараўне з гэтым выступаюць пытанні продажу. Гэтымі днямі мы сустракаліся з калегамі з Міністэрства прамысловасці і інвестыцый Венесуэлы, а таксама нашымі партнёрамі па бізнесу. Гаварылі аб трактарах, - заявіў першы намеснік міністра. - Нам патрэбны спецыялісты трактарнага завода, каб быў адпаведны інспекцыйны кантроль за зборкай. Самае галоўнае - неабходна выбудаваць фінансавую схему рэалізацыі. Мы павінны арыентавацца на камерцыйныя продажы".
Ён дадаў, што магутнасці створаных вытворчасцей у Венесуэле складаюць да 10 тыс. трактароў і да 5 тыс. МАЗаў у год. Гэтыя аб'ёмы пакрываюць не толькі ёмістасць сельскага рынку, але таксама ідзе разлік на краіны, з якімі Венесуэла традыцыйна ў добрых эканамічных адносінах. Як мінімум, палавіна вырабленага аб'ёму - гэта тое, што можа пайсці на экспарт і забяспечыць сумесныя прадпрыемствы.
"Пры гэтым у вытворцаў - МТЗ і МАЗ - ёсць свой інтарэс у Венесуэле. У прыватнасці, гэта метал - алюміній, гарачабрыкетаванае жалеза, чыгун. Мы падрабязна абмяркоўвалі такую тэму з Міністэрствам прамысловасці і інвестыцый, чакаем ад іх камерцыйных прапаноў. Цэны могуць быць даволі цікавымі для нас нават з улікам лагістыкі, таму мы зможам разгледзець некалькі варыянтаў разліку. Гэта будзе сведчыць аб тым, што наша схема пастаўкі можа быць доўгатэрміновай. Павялічаны аб'ём выпуску алюмінію і чыгуну зможа праінвесціраваць развіццё венесуэльскіх вытворчасцей па выплаўцы, а таксама горназдабыўных кампаній", - рэзюмаваў Аляксандр Агароднікаў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу. Далей ён накіруецца на Кубу і ў Нікарагуа. Задача ўрадавай дэлегацыі - развіццё супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі.-0-