Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2025, 12:34

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні патэнцыялу прамысловага дыялогу з Суданам

Фота Мінпрама
Фота Мінпрама
29 мая, Мінск Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні патэнцыялу прамысловага дыялогу з Суданам. Размова аб гэтым ішла ў час сустрэчы першага намесніка міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Канюшкі з дэлегацыяй Рэспублікі Судан на чале з міністрам энергетыкі і нафты Мухідзінам ан-Наімам Саідам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

Андрэй Канюшка канстатаваў паступальны характар супрацоўніцтва Мінпрама з Суданам. У гэты рэгіён ажыццяўляюцца пастаўкі пераважна сельскагаспадарчай тэхнікі.

Разам з тым першы намеснік міністра выказаў зацікаўленасць у нарошчванні патэнцыялу прамысловага дыялогу дзвюх краін і гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў. З гэтай мэтай ён запрасіў прадстаўнікоў Судана наведаць прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці для азнаямлення з наменклатурай вырабленай прадукцыі і прапрацоўкі канкрэтных камерцыйных прапаноў.

"Рэспубліка Беларусь планамерна выбудоўвае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыкі, у тым ліку з Суданам, гатова і далей прадаўжаць гэту работу. Упэўнены, мы можам дасягнуць больш значных вынікаў і выйсці на новы ўзровень двухбаковага прамысловага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Андрэй Канюшка.

Мухідзін ан-Наім Саід са свайго боку адзначыў дружалюбны характар супрацоўніцтва дзвюх краін і пацвердзіў намер у інтэнсіфікацыі кантактаў. Перспектыўным напрамкам ён назваў арганізацыю зборачных вытворчасцей, а таксама ўзаемадзеянне па абмене вопытам у галіне перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

Па выніках перагавораў бакі выказалі ўпэўненасць, што мерапрыемства надасць новы імпульс у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будзе садзейнічаць устанаўленню плённых кантактаў у інтарэсах дзвюх краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі