Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2020, 18:55

Беларусь зацікаўлена ў бяспошлінных пастаўках нафты з Казахстана - Ляшэнка

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў бяспошлінных пастаўках нафты з Казахстана. Аб гэтым сёння журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, пагадненне па пастаўках у Беларусь казахстанскіх нафты і нафтапрадуктаў знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, засталіся ў асноўным адміністрацыйныя працэдуры. "Думаю, яно будзе падпісана ў самы бліжэйшы час, - сказаў Ігар Ляшэнка. - Пытанне больш датычыцца камерцыйнага блока: пастаўка з пошлінай або без. Пытанне знаходзіцца на разглядзе казахстанскага боку. Цікавасць беларускага боку зразумела - бяспошлінная пастаўка нафты. Гэта дасць магчымасць максімальна наблізіць яе да кошту расійскай нафты".

Што датычыцца спосабу дастаўкі, то, як адзначыў віцэ-прэм'ер, хутчэй за ўсё, гэта будзе трубаправодны транспарт.

Віцэ-прэм'ер праінфармаваў, што дэлегацыя канцэрна "Белнафтахім" адправіцца ў Казахстан для правядзення прадметных перагавораў па пастаўках нафты 6 лютага.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім упаўнаважыў урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі