Сцяг Серада, 9 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2025, 09:12

Беларусь зацікаўлена развіваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва з Егіптам

Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка 26 мая ў рамках афіцыйнага візіту ў Арабскую Рэспубліку Егіпет правёў у Каіры сустрэчу са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У час перагавораў старшыня Палаты прадстаўнікоў падзякаваў егіпецкаму калегу за гасціннасць і запрашэнне наведаць з афіцыйным візітам Егіпет - радзіму адной з самых старажытных цывілізацый свету.
Игорь
Ігар Сергяенка і Ханафі Алі аль-Гебалі

Егіпет - надзейны партнёр Беларусі на працягу больш як 30-гадовай гісторыі дыпламатычных адносін, падкрэсліў спікер Палаты прадстаўнікоў. Ён адзначыў, што за апошні год дынаміка двухбаковых афіцыйных кантактаў павысілася.

Аснову палітычнага ўзаемадзеяння складае дыялог на вышэйшым узроўні. "Мы чакаем кіраўніка егіпецкай дзяржавы Абдэль Фатаха аль-Сісі з афіцыйным візітам у Мінску ў адпаведнасці з дзеючым запрашэннем. Таксама чакаем у Беларусі прэм'ер-міністра Арабскай Рэспублікі Егіпет з візітам у адказ", - адзначыў спікер.

Ігар Сергяенка нагадаў, што па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску і Каіры ў лютым 2020 года быў створаны новы механізм узаемадзеяння - камісія высокага ўзроўню па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычнаму дыялогу па лініі міністраў замежных спраў. "Вітаем хутчэйшы запуск работы названага фармату нашых знешнепалітычных ведамстваў", - падкрэсліў ён.

Неад'емнай часткай дыялогу паміж краінамі з'яўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. "Кіраўнікі нашых дзяржаў у ходзе афіцыйных візітаў у Каір і Мінск праводзілі сустрэчы з кіраўніцтвам парламентаў. Візіт вашага папярэдніка ў Беларусь у лістападзе 2018 года меў выключна важнае значэнне для беларуска-егіпецкага міжпарламенцкага супрацоўніцтва", - сказаў Ігар Сергяенка.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь адкрыты да далейшага ўзаемадзеяння з парламентам Егіпта, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў. "У мінулым годзе ў Беларусі былі праведзены парламенцкія выбары, сфарміравана новая рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Егіпта. Спадзяёмся на стварэнне аналагічнай парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю", - адзначыў ён.

Гаворачы аб супрацоўніцтве Беларусі і Егіпта, Ігар Сергяенка звярнуў увагу, што ў галіне эканамічных адносін мы імкнёмся не толькі да росту, але і да збалансаванасці гандлю за кошт павелічэння закупак з Егіпта тавараў крытычнага імпарту, падкрэсліўшы, што ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі Егіпта наша краіна гатова да стварэння ў Егіпце зборачнай вытворчасці трактароў і грузавой аўтатэхнікі. Таксама ёсць перспектывы супрацоўніцтва пры вытворчасці і гандлі кармамі для рыбных гаспадарак. Беларускі бок прадоўжыць пастаўкі якаснай малочнай прадукцыі ў Егіпет. "Прапануем рэалізаваць ініцыятыву сумесных праектаў па распрацоўцы рэцэптур вырабу малочных прадуктаў з адноўленага малака", - падкрэсліў спікер.

Ён таксама адзначыў зацікаўленасць у партнёрстве з Егіптам у арганізацыі сумесных вытворчасцей у перспектыўных галінах, у тым ліку ў сферы водаачысткі, выказаўшы гатоўнасць да перадачы беларускіх тэхналогій у гэтай сферы. Аснова для гэтага ёсць - нашы спецыялісты правялі перагаворы літаральна на мінулым тыдні.

Важна стварыць механізмы стымулявання сумесных прадпрыемстваў, акцэнтаваў Ігар Сергяенка. Імі, падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў, могуць стаць штогадовыя дзяржзаказы на сумесна вырабленую прадукцыю або прадастаўленне магчымасцей ільготнага ўдзелу ў тэндарах і дзяржпраграмах.

Перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва і ў гуманітарнай сферы. Адным з прыярытэтных напрамкаў, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў, з'яўляецца навучанне грамадзян Арабскай Рэспублікі Егіпет у беларускіх установах адукацыі. Ігар Сергяенка звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што важным крокам па развіцці супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы стала запрашэнне ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы дзіцячых груп з Егіпта на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь. Гэту безумоўна будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню міждзяржаўных адносін.

"Беларуска-егіпецкае супрацоўніцтва мае значныя перспектывы і, думаю, што ваш візіт у адказ у нашу краіну дасць магчымасць прадоўжыць узаемадзеянне. Таму хацеў бы яшчэ раз пацвердзіць вам запрашэнне наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам у любы зручны час", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Фота Палаты прадстаўнікоў
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі