Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2020, 10:16

Беларусь заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з пяццю рэгіёнамі Расіі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з пяццю рэгіёнамі Расіі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2020 года нумар 551, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пагадненні будуць падпісаны з Ленінградскай вобласцю, Башкортастанам, Хабараўскім краем, Самарскай і Курскай абласцямі. Дакументы заключаюцца для развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

На падпісанне пагадненняў упаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі