ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2018, 14:53

Беларусь заключыла кантракты на пастаўку ў Кітай малочнай прадукцыі больш як на $100 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заключыла кантракты на пастаўку ў Кітай малочнай прадукцыі больш як на $100 млн, паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе намі заключаны кантракты на суму больш як $100 млн - гэта па малочнай прадукцыі. Сертыфікаваны для паставак два мясакамбінаты - "Вялес-Міт" і Магілёўскі мясакамбінат. І ўжо ў Кітай пастаўлена першая партыя мяса", - паведаміў Леанід Заяц. У красавіку Беларусь наведае група спецыялістаў галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР для сертыфікацыі птушкафабрык у мэтах паставак прадукцыі на кітайскі рынак.

Уваходзіць на кітайскі рынак няпроста, адзначыў міністр. Каб скаардынаваць гэту работу, Беларусь і Кітай ствараюць сумеснае прадпрыемства ў Шанхаі, якое стане аператарам паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак. "Будзем спрабаваць адсюль з Беларусі праз аднаго аператара пастаўляць малочную прадукцыю, у якой мае патрэбу кітайскі спажывец, - сказаў Леанід Заяц. - Работы там вельмі шмат, гэта цікавы напрамак, хто хутчэй туды трапіць, той і зойме свае нішы на гэтым рынку. Кітай спажывае мільёны тон той прадукцыі, якую мы ўмеем вырабляць".

У Кітаі ўжо працуюць "Савушкін прадукт", "Бабуліна крынка", іншыя прадпрыемствы, выходзіць на рынак па пастаўках дзіцячага харчавання "Беллакт". Аператар зможа аказаць ім дадатковую падтрымку. "Калі "Савушкін прадукт" знайшоў сваіх спажыўцоў, свае рынкі, няхай яны працуюць. Мы перашкаджаць не будзем, толькі дапаўняць, каб разнабою не было сярод прадпрыемстваў. Каб мы трымалі цану, марку, зручна было працаваць кітайскаму спажыўцу, мы абазначаем аднаго пастаўшчыка, гэта нічому не перашкаджае. Самае галоўнае, каб прадпрыемства атрымала валютную выручку", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі