ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2023, 09:30

Беларусь за два месяцы экспартавала прадуктаў харчавання і сельгассыравіны на $1,2 млрд

Фота БЧ
Фота БЧ

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за два месяцы 2023 года экспартавала харчовых тавараў і сельгассыравіны на $1,2 млрд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"За студзень - люты арганізацыямі нашай краіны пастаўлена на экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на суму $1,2 млрд, што на 10,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У цэлым прырост валютнай выручкі склаўся ў суме $114 млн", - расказаў Ігар Брыло.

Асноўныя напрамкі экспарту - Расійская Федэрацыя, Кітай і іншыя рынкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі