Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2019, 17:10

Беларусь з-за падатковага манеўру і бруднай нафты недаатрымала ў экспарце каля $1,5 млрд

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з-за падатковага манеўру і забруджанай расійскай нафты недаатрымала ў экспартнай праграме каля $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца пытанні нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За кошт падатковага манеўру, недапаставак нафтапрадуктаў, бруднай нафты мы ў нашай экспартнай праграме недаатрымалі прыкладна $1,5 млрд. З гэтай сумы 55 працэнтаў мы змаглі кампенсаваць за кошт нарошчвання экспартных паставак па іншых відах прадукцыі. Але трэба паглядзець рэзерв, дзе знайсці яшчэ палавіну да канца года", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Праблемныя пытанні ўзнікаюць і пры дыверсіфікацыі экспарту. "У гэтым годзе роўна на долю 30 працэнтаў мы выйшлі на рынках далёкага замежжа. У частцы Расіі і рынку ЕС адбылося зрушэнне на карысць РФ у сувязі з той сітуацыяй, якую мы маем на рынку нафты і нафтапрадуктаў. Падатковы манеўр прывёў да ўзрастання долі Расійскай Федэрацыі і змяншэння рынку Еўрапейскага саюза за кошт страт па пастаўках нафтапрадуктаў", - растлумачыў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі