Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2025, 11:13

Беларусь з сакавіка павысіла экспартныя пошліны на асобныя нафтапрадукты

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 лютага 2025 года нумар 122 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т звадкаваных вуглевадародных газаў сфарміравана на ўзроўні $8,3 (раней было $7,5), за 1 т этану, бутану і ізабутану - $7,4 (раней было $6,7).

Стаўкі экспартных пошлін застаюцца нулявымі на сырую нафту, прамагонны бензін, трымеры і тэтрамеры прапілену, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс і нафтавы бітум.

Дакумент уступіў у сілу з 1 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі