Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2025, 10:33

Беларусь з красавіка павысіла экспартныя пошліны на асобныя нафтапрадукты

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 красавіка павысіла экспартныя пошліны на некаторыя нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2025 года нумар 188 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т звадкаваных вуглевадародных газаў сфарміравана на ўзроўні $8,8 (раней было $8,3), за 1 т этану, бутану і ізабутану - $7,9 (раней было $7,4).

Стаўкі экспартных пошлін застаюцца нулявымі на сырую нафту, прамагонны бензін, трымеры і тэтрамеры прапілену, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачнае масла, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс і нафтавы бітум.

Дакумент уступіў у сілу з 1 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі