Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2019, 16:52

Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".

Адмова ад вытворчасці біядызелю абмяркоўвалася 14 лістапада на сустрэчы старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэя Рыбакова з калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно".

Спыніўшыся на рабоце ААТ "Магілёўхімвалакно", кіраўнік канцэрна адзначыў, што ў сувязі з адмовай з наступнага года ад вытворчасці біядызелю ўмовы выканання паказчыкаў для прадпрыемства будуць даволі няпростымі.

Андрэй Рыбакоў таксама ахарактарызаваў шэраг аспектаў знешняга і ўнутранага характару, якія будуць вызначаць работу нафтахімічнай галіны краіны ў бліжэйшай будучыні, аж да 2024 года. У першую чаргу размова ішла аб падатковым манеўры Расійскай Федэрацыі, цэнаўтварэнні на рынках і кошце нафты.

Старшыня канцэрна адказаў на пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву. Яны датычыліся інвестыцыйных праектаў і канцэпцыі далейшага развіцця ААТ "Магілёўхімвалакно".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі