Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2019, 18:51

Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года нумар 576, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $90,7 за 1 т (раней - $94,1).

Пошліна на прамагонны бензін знізілася з $51,7 да $49,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $28,2 да $27,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $27,2 за 1 т (была $28,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны таксама былі зніжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі