Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2020, 17:46

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года нумар 679, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе $42 за 1 т (раней - $42,2).

Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,1 за 1 т (раней - $23,2).

Што датычыцца ставак на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы, то яны застануцца ранейшымі - $12,6 за 1 т.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны таксама былі зніжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі