Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 кастрычніка 2019, 17:33

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 727 ад 29 кастрычніка 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Згодна з дакументам, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $88,3 за 1 т (раней - $87,2).

Пошліна на прамагонны бензін вырасце да $48,5 за 1 т (раней - $47,9).

На таварныя бензіны пошліна складзе $26,4 за 1 т (была $26,1). Такі ж памер пошліны ўстаноўлены адносна лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны былі зніжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі