Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 09:10

Беларусь з 1 красавіка павысіла экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2021 года нумар 176, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - да $57,6 за 1 т (раней - $49,6); прамагонны бензін - да $31,6 за 1 т (раней - $27,2); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - да $17,2 за 1 т (раней - $14,8).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі