Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2022, 17:09

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 верасня 2022 года нумар 654, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $44,4 за 1 т (раней - $52), прамагонны бензін - $24,4 за 1 т (раней - $28,6), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $13,3 за 1 т (раней - $15,6).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 верасня. Тады яны таксама зніжаліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі