Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2019, 15:33

Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі важны міжнародны вопыт развіцця інавацыйнай інфраструктуры і інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама пошук і ўкараненне новых механізмаў стымулявання інавацыйнага бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін сёння ў час семінара "Дзяржаўна-прыватныя венчурныя фонды для падтрымкі інавацыйных праектаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Сярод важных праблем Аляксандр Шумілін назваў улік у заканадаўстве аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці права выканаўца навуковых даследаванняў і распрацовак на рызыку і недасягненне запланаванага ў праекце выніку па аб'ектыўных, незалежных ад выканаўцы і заказчыка прычынах, а таксама падзелу гэтых рызык паміж дзяржавай і бізнесам на ранніх стадыях развіцця. "Гэта пытанне закранае мноства аспектаў. Ад яго вырашэння залежыць, у прыватнасці, ці зможам мы істотна нарасціць долю інавацыйных, тэхналагічных стартапаў і павысіць іх выжывальнасць, ці застануцца гэтыя кампаніі ў Беларусі або пойдуць за мяжу і, нарэшце, ці зможам павялічыць агульнае фінансаванне навкі і інавацый за кошт росту долі бізнесу ў гэтым працэсе. Паспяховыя практыкі вырашэння гэтых праблем іншымі краінамі могуць даць нам падказкі, няўдалыя крокі - засцерагчы ад неэфектыўных мер", - сказаў ён.

Семінар "Дзяржаўна-прыватныя венчурныя фонды для падтрымкі інавацыйных праектаў" праводзіцца з мэтай распрацоўкі дарожнай карты для Беларусі на аснове міжнароднай практыкі. Мерапрыемства з'яўляецца часткай сумеснай праграмы Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі па ўдасканаленні патэнцыялу органаў кіравання краіны па праблеме "Дзяржаўная навукова-тэхнічная і інавацыйная палітыка і рызыка". ЕЭК ААН і ДКНТ выступаюць у ролі арганізатараў семінара пры падтрымцы пасольства Швецыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, інвестары, фінансавыя арганізацыі, патэнцыяльныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі прыватных і дзяржаўных інавацыйных кампаній, а таксама арганізацый, якія садзейнічаюць развіццю бізнесу: інкубатараў, тэхналагічных паркаў, універсітэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі