Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2019, 11:21

Беларусь выцесніла ў РФ больш за 705 тыс. т няякаснай нафты

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выцесніла ў РФ больш за 705 тыс. т няякаснай нафты, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па стане на 26 чэрвеня бягучага года з Беларусі ў напрамку ЛВДС Унеча выцеснена ўжо 705,2 тыс. т нафты неналежнай якасці, і, зразумела, яна заменена якаснай нафтай", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што была распрацавана і ўзгоднена дарожная карта па замяшчэнні на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты. Рэалізуемыя мерапрыемствы павінны забяспечыць адсутнасць да 15 жніўня на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты ў выніку яе выцяснення на тэрыторыю РФ.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты перавышала гранічныя значэнні па стандарце ў дзясяткі разоў. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі