Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2019, 19:30

Беларусь выступіла за ўмацаванне эканамічнага вымярэння ЦЕІ

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за ўмацаванне эканамічнага вымярэння Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЦЕІ ў Трыесце (Італія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Алег Краўчанка вітаў ролю Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы як паспяховага інструмента падтрымкі супрацоўніцтва ў рэгіёне і прадставіў беларускае бачанне прыярытэтных напрамкаў далейшага развіцця ЦЕІ ў кантэксце яе 30-гадовага юбілею.

Намеснік міністра зрабіў асаблівы акцэнт на неабходнасці ўмацавання эканамічнага вымярэння ЦЕІ і выступіў за ўзмацненне падтрымкі па лініі ЦЕІ малога і сярэдняга бізнесу, маладзёжнага прадпрымальніцтва, стартапаў у перспектыўных галінах.

"ЦЕІ магла б каардынаваць абмены шматбаковымі дзелавымі місіямі паміж краінамі ЕС і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза. Чаму б не разгледзець магчымасць стварэння рэгіянальнай фінансавай установы ЦЕІ для падтрымкі інвестыцый?" - прапанаваў Алег Краўчанка.

Ён таксама падкрэсліў патэнцыяльную ролю арганізацыі як пляцоўкі для навядзення мастоў паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам. Намеснік міністра выступіў за прыцягненне кампаній з Кітая і іншых зацікаўленых трэціх краін да рэалізацыі праектаў на прасторы ЦЕІ.

На палях сустрэчы міністраў замежных спраў Алег Краўчанка правёў некалькі сустрэч з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, абмеркаваўшы з імі актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі