ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2019, 10:49

Беларусь выступае за здаровую канкурэнцыю на агульным з Расіяй рынку - Мясніковіч

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Канкурэнцыя на агульным беларуска-расійскім рынку быць павінна, але здаровага характару. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў РФ на палях VI Форуму рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У двухбаковых узаемаадносінах ёсць шэраг важных пытанняў, пастаянна ідуць дыскусіі, што таксама нядрэнна. "Але трэба пазбягаць розных бар'ераў, - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. - Мы павінны канкурыраваць на агульным беларуска-расійскім рынку, але гэта спаборнасць павінна мець здаровы характар".

Спікер заклікаў аб'яднаць намаганні для работы з трэцімі краінамі. "Неабходны сумесныя кампаніі, навукова-тэхнічныя праекты. Будзе сур'ёзны сумесны бізнес, будуць і добрыя вынікі", - перакананы ён.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу звярнула ўвагу, што супрацоўніцтва рэгіёнаў уносіць вялікі ўклад у пашырэнне і паглыбленне адносін паміж краінамі, развіццё Саюзнай дзяржавы. Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы абазначыць праблемы, якія, магчыма, перашкаджаюць устанаўленню кантактаў, унесці прапановы па гарманізацыі заканадаўстваў для стварэння найбольш спрыяльных умоў для інвестыцый і бізнесу.

У час сустрэчы Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі падарыў Савету Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".

Цяперашні форум прысвечаны гуманітарнай тэматыцы, вялікая ўвага на ім удзелена маладзёжнай палітыцы. Падкрэслівалася важнасць гэтых напрамкаў для саюзнага будаўніцтва. Адзначалася, што Форум рэгіёнаў адбыўся як інтэграцыйны праект. Аб гэтым сведчыць інтарэс, які праяўляюць да такога фармату работы партнёры з краін СНД, Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі