Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2018, 16:33

Беларусь выступае за справядлівую канкурэнцыю ў ЕАЭС - Румас

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за справядлівую канкурэнцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць прыхільнасць Беларусі да інтэграцыйных працэсаў і гатоўнасць пабудаваць паўнацэнны эканамічны саюз на прынцыпах справядлівай канкурэнцыі і забеспячэння чатырох свабод на агульным рынку (свабода перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы)", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ў вузкім складзе кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС абмеркавалі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва. "Не ўсе абмеркаванні праходзяць гладка, захоўваюцца пэўныя рознагалоссі. Гэта натуральна, кожная дзяржава імкнецца максімальна абараніць свае нацыянальныя інтарэсы. Тым не менш у перагаворах прысутнічае галоўнае - усеагульная нацэленасць на развіццё і ўмацаванне нашага саюза", - лічыць прэм'ер-міністр Беларусі.

У ЕАЭС у апошнія 2 гады назіраўся ўстойлівы прырост ва ўзаемным гандлі. Кіраўнік беларускага ўрада лічыць гэта добрым рэзультатам. Разам з тым патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін краін ЕАЭС значна вышэйшы, лічыць ён, таму наперадзе вялікая работа па рэалізацыі дамоўленасцей і выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Сяргей Румас адзначыў, што краіны - удзельніцы ЕАЭС прадоўжаць працаваць над развіццём саюза, фарміраваннем новых адзіных рынкаў і сектараў, якія забяспечваюць усё большую свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі