Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2020, 13:03

Беларусь устанавіла тарыф на транспарціроўку нафты ад Мазыра да Адамавай Заставы ў Польшчы

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь устанавіла тарыф на транспарціроўку нафты па маршрутным напрамку "Лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя (ЛВДС) Мазыр - Адамава Застава". Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 27 ліпеня 2020 года нумар 55 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, тарыф на прапампоўваннне складае Br8,43 за 1 т нафты нета без ПДВ. Як растлумачылі ў МАРГ, такі тарыф устаноўлены ў сувязі з неабходнасцю арганізацыі паставак нафты на Мазырскі НПЗ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі