ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2023, 17:31

Беларусь удзельнічае ў міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці ў Саудаўскай Аравіі

Фота ncmps.by
Фота ncmps.by

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіла калектыўную экспазіцыю на міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці "Foodex Saudi" ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Калектыўную экспазіцыю прадстаўляюць ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат", Філіял ААТ "Рагачоўскі МКК" Калінкавіцкі малочны камбінат. Беларускія экспаненты здзіўляюць наведвальнікаў флагманамі малочнай прадукцыі. На стэндзе актыўна праходзяць перагаворы з патэнцыяльнымі дзелавымі партнёрамі і заключаюцца кантракты.

У рамках афіцыйнага адкрыцця выстаўкі беларускую экспазіцыю наведаў прынц Саудаўскай Аравіі Султан Бін Сауд Бін Мухамед Аль Сауд.

Выстаўка прадоўжыцца да 20 верасня. У мерапрыемстве прымаюць удзел 40 краін, якія прэзентуюць больш за 600 брэндаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі