Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 ліпеня 2018, 16:39

Беларусь у студзені-маі павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 21,9 працэнта

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені - маі 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 21,9 працэнта да $16,7 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $33,1 млрд, што на 22,3 працэнта больш, чым у студзені - маі 2017 года. У тым ліку экспарт склаў $16,7 млрд (рост на 21,9 працэнта), імпарт - больш як $16,4 млрд (рост на 22,7 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $309,7 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 22,7 працэнта да $27,7 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 22 працэнты да $13,3 млрд, імпарт - на 23,3 працэнта да $14,4 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,11 млрд (у студзені - маі 2017 года яно таксама было адмоўным і складала $785 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $5,374 млрд (120,4 працэнта да студзеня - мая 2017 года). Экспарт паслуг склаў $3,397 млрд (121,3 працэнта), імпарт - $1,977 млрд (118,8 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным на ўзроўні $1,4 млрд (на 24,9 працэнта павялічылася ў параўнанні са студзенем - маем 2017 года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі