Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2019, 17:38

Беларусь у студзені-лістападзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 16 працэнтаў да $38,2 млрд

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-лістападзе 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 16 працэнтаў да $38,2 млрд. Ад гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў памеры амаль $75,7 млрд, што на 15,7 працэнта больш, чым у студзені-лістападзе 2017 года. У тым ліку экспарт склаў больш як $38,2 млрд (рост на 16 працэнтаў), імпарт - больш як $37,4 млрд (рост на 15,3 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $782,6 млн (у студзені-лістападзе 2017-га - $483,3 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 16,3 працэнта амаль да $63 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 17,1 працэнта да $30,3 млрд, імпарт - на 15,6 працэнта да $32,6 млрд. Сальда склалася адмоўнымы у памеры $2,3 млрд (у студзені-лістападзе 2017 года яно таксама было адмоўным і складала $2,3 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за 11 месяцаў - на ўзроўні $12,7 млрд (112,5 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года). Экспарт паслуг склаў $7,9 млрд (рост на 12 працэнтаў), імпарт - $4,8 млрд (плюс 13,3 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $3 млрд (у студзені-лістападзе 2017 года яно было дадатным і складала $2,8 млрд).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі