Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2022, 16:49

Беларусь у студзені-лістападзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $44,5 млрд

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-лістападзе 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 33,7 працэнта да $44,533 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за 11 месяцаў склаў $85,088 млрд, што на 31,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $40,555 млрд (рост на 29,5 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $3,978 млрд (у студзені-лістападзе 2020-га сальда таксама было дадатным - $1,995 млрд).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 34,9 працэнта да $70,767 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 38,5 працэнта да $35,323 млрд, імпарт - на 31,4 працэнта да $35,443 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $120 млн (у студзені-лістападзе 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,47 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 17,6 працэнта да $14,321 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 17,7 працэнта да $9,21 млрд, імпарт - на 17,3 працэнта да $5,111 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $4,098 млрд (у студзені-лістападзе 2020 года дадатнае сальда складала $3,465 млрд).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі