Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2019, 13:36

Беларусь у пачатку 2020 года стане ўдзельнікам Міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах

4 лістапада, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучыцца да Міжнароднай арганізацыі камісій па кашоўных паперах (IOSCO) у пачатку 2020 года, паведаміў сёння дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Аляксей Красінскі на семінары Беларускай валютна-фондавай біржы "Рынак каштоўных папер Беларусі. Стан і перспектывы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе арганізацыйныя мерапрыемствы на сёння праведзены, ніякіх перашкод для ўступлення ў IOSCO няма. У пачатку 2020 года Міністэрства фінансаў будзе членам гэтай міжнароднай арганізацыі", - сказаў Аляксей Красінскі.

Ён расказаў, што з улікам далучэння Беларусі да Міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах брокеры з краін-членаў IOSCO атрымаюць доступ да біржавых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Як паведамлялася, урад у ліпені 2019 года даў згоду на ўступленне Міністэрства фінансаў у Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах у якасці асацыяванага члена.

Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Асноўнымі задачамі арганізацыі з'яўляюцца ўзаемадзеянне паміж камісіямі па каштоўных паперах розных краін, абмен вопытам дзяржаўна-прававога рэгулявання рынку каштоўных папер і ўкараненне новых метадаў рэгулявання рынку каштоўных папер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі